Кніга Івана Карэнды «Пад зорным небам верасня» – гэта філасофска-лірычны роздум паэта над таямніцамі Сусвету і пошукам чалавека свайго месца на зямлі, дзе асабістыя пачуцці і душэўныя памкненні аўтара арганічна спалучаюцца з грамадскімі інтарэсамі, а любоў да Бацькаўшчыны – з выразна акрэсленай грамадзянскай пазіцыяй, скіраванай у будучыню роднай Беларусі.
У кнігу ўвайшлі вершы, якія друкаваліся ў літаратурна-мастацкіх выданнях (часопісах «Полымя», «Маладосць», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва»), дзве паэмы – «Вочап» і «Бярозавік», а таксама новыя паэтычныя творы, напісаныя ў апошнія гады.
Добавить комментарий