Кніга «Пад мірным небам» прысвечана Году міру і стваральнай працы. У яе ўключаны вершы, апавяданні, публіцыстычныя артыкулы сучасных беларускіх празаікаў і паэтаў з розных куткоў краіны. Кожны з іх разважае пра лёс Радзімы, выказвае заклапочанасць пра будучыню народа, нагадвае аб нашай адказнасці за захаванне духоўнай спадчыны і гістарычнай памяці. Патрыятычная і лірычная мелодыі гучаць у аўтарскіх творах ад першай да апошняй старонкі: паўстаюць з іх і зямля, дзе нарадзіліся, і любыя сэрцу краявіды, і вобразы дарагіх людзей…
Добавить комментарий