«Трэба, каб нашчадкі ведалі, якой цаной здабыта Перамога, каму абавязаны мы шчаслівай магчымасцю жыць і працаваць, здзяйсняць свае мары…» — гаворыць аўтар гэтай кнігі, вядомы паэт Мікола Чарняўскі.
Гэтым пачуццём прасякнуты радкі твораў, што ўвайшлі ў яго новую кнігу. У іх гераічнае мінулае арганічна спалучаецца з матывамі любові да роднай зямлі, з філасофскім роздумам пра сэнс жыцця, пра тыя з’явы, што не перастаюць хваляваць людзей і сёння.
Асобнае месца займаюць паэмы-балады. Яны напісаны на дакументальнай аснове, маюць канкрэтныя імёны, дакладныя адрасы. Героі іх — салдаты вайны, франтавікі і партызаны, якія здзейснілі ў грозны час подзвігі ў імя вызвалення Радзімы.
Добавить комментарий