Рэгіна Рэўтовіч ужо добра вядомая аматарам беларускай паэзіі. Нельга не заўважыць, як з кожнай кнігай яе талент расквечваецца ўсё новымі колерамі. Сёння яна аўтар кніг: «Крынічка», «У абдымках лёсу», «Вяночак шчасця», «Святло надзей», «І смех і гора». Друкуецца ў перыядычных выданнях «Вожык», «Вясёлка», калектыўных зборніках. Паспяхова займаецца перакладамі вершаў замежных аўтараў, а таксама пераапрацоўкай прозы ў вершаваную форму. Яе творы, пакладзеныя на музыку кампазітарам-выканаўцай Тамарай Кашчэва, уключаны ў зборнікі «Полёт вдохновения», «Ты ў сэрцы маім, Беларусь».
ЗМI аб выданнi:
zviazda.by, 19.06.2018: Шляхам удасканалення
Добавить комментарий