Поўнакаляровае ілюстраванае выданне, прымеркаванае да 10-годдзя Музея-сядзібы М. К. Агінскага, толькі ў некаторай ступені падсумоўвае тыя здабыткі, што з’явіліся за гэты час. Калектыў музея плённа працуе, няспынна ажыццяўляючы новыя творчыя ідэі і навуковыя праекты. Аўтары гэтай кнігі імкнуліся прадставіць не толькі гісторыю адраджэння сядзібы, але і паказаць шлях вяртання імя Міхала Клеафаса Агінскага на беларускую зямлю.
Музей-сядзіба сёння вядомы не толькі ў Беларусі, але і далёка за межамі нашай краіны. Ён прываблівае і прыхільнікаў выбітнай асобы Агінскага, і турыстаў. Да таго ж гэта цудоўнае месца адпачынку для ўсіх жадаючых.
Добавить комментарий