Беларусь можна адкрываць не толькі па карце, але і праз лёсы пісьменнікаў. У кнізе Алеся Карлюкевіча гарады, мястэчкі і вёскі паўстаюць як літаратурныя гнёзды – мясціны, дзе нараджаліся, жылі, працавалі, знаходзілі натхненне творцы мінулых часоў, а таксама нашы знакамітыя сучаснікі, якімі сёння ганарыцца краіна.
Чытач сустрэнецца як з класікамі беларускай літаратуры, так і з незаслужана забытымі імёнамі, даведаецца пра малавядомыя старонкі іх біяграфій, літаратурныя музеі, памятныя мясціны, фестывалі і культурныя традыцыі розных рэгіёнаў.
Кніга стане займальным літаратурна-краязнаўчым падарожжам па Беларусі і будзе цікавая ўсім, хто захапляецца беларускай літаратурай, гісторыяй і адкрывае для сябе новыя адрасы нацыянальнай памяці.
Добавить комментарий