Мама, маці, матуля... Словы, якія не маюць цаны. Праз іх паэт імкнецца асэнсаваць сваё жыццё, падараванае маці, свой зямны шлях «ад радзіннага крыку да апошняга кроку».
Жывучы разам з людзьмі і для людзей, ён імкнецца як мага глыбей спасцігнуць таямніцу свайго прыходу на Зямлю, свой час і сябе ў гэтым часе. Штодзённае прадчуванне новага, пакуль яшчэ не спазнанага, любоў да ўсяго жывога, добрага, светлага, непадробная шчырасць пачуццяў, вернасць духоўнай памяці продкаў і акрэсленая грамадзянская пазіцыя – характэрныя рысы галоўнага героя зборніка «І жаўранка накцюрн у паднябессі...».
Літаратура і мастацтва: Чаруе накцюрн паэта
Добавить комментарий