Новая кніга паэзіі Змітрака Марозава «Храм» – вершы, санеты, вянкі санетаў, створаныя за многія гады літаратурнай працы.
Аўтар імкнецца асэнсаваць гераічнае мінулае і сённяшні дзень сваёй малой радзімы – «вясковай планеты», працавітых і шчырых людзей, таксама сваё месца ў складаным і супярэчлівым жыцці. Не падроб ным пачуццём самаахвярнай любові да Радзімы, маці, каханай жанчыны асветлены творы паэта. Яго творчасць ужо даўно прыцягвае ўвагу прыхільнікаў паэзіі. Упэўнены, што і гэты зборнік знойдзе сваіх чытачоў.
Добавить комментарий