У новую кнігу вядомага пісьменніка, лаўрэата дзесяці літаратурных прэмій, у тым ліку і двойчы — прэміі Міністра абароны Рэспублікі Беларусь, увайшлі творы, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. У аснову апавяданняў, эсэ і аповесці пакладзены ўспаміны бацькоў пісьменніка — непасрэдных яе ўдзельнікаў, а таксама згадкі старэйшых братоў і сясцёр — дзяцей самай крывавай і жахлівай вайны, якія і з’яўляюцца галоўнымі героямі некаторых твораў гэтай кнігі.
Аўтар заклікае быць чуйнымі і міласэрнымі, шанаваць ветэранаў, любіць Радзіму, ганарыцца тымі, хто набліжаў Вялікую Перамогу, адстойваць мір на зямлі.
Добавить комментарий