Вы нават не здагадваецеся, як можа выглядаць наш свет вачамі дзяўчынкі-фантазёркі. Галоўная гераіня кнігі — пяцікласніца Настасся Весялова — дапаможа вам. У гэтай дзяўчынкі ёсць папугай Жорык, бацькі, дзядуля і бабуля, сяброўка Маша. Кожны яе дзень напоўнены разнастайнымі падзеямі і прыгодамі.
Уключаныя ў кнігу гісторыі вучаць юных чытачоў дабрыні і спагадзе, дапамагаюць стаць дасціпнымі. Яны цудоўна ілюстраваны.
З прыгодамі Настассі цікава пазнаёміцца і дарослым, бо кніга прызначана для сямейнага чытання.
Добавить комментарий