Першы паэтычны зборнік Таццяны Караленка — гэта шчырая размова пра тое, што застаецца з чалавекам на ўсё жыццё: малую радзіму, бацькоўскі дом, матчыну любоў, памяць дзяцінства, каханне, веру і роднае слова. Побач з лірычнымі ўспамінамі пра Палессе гучыць роздум пра сучаснасць, чалавечыя каштоўнасці і прызначэнне паэта.
Да кожнага верша далучаны QR-код, які вядзе на Youtube-канал аўтаркі, дзе можна паслухаць творы ў яе выкананні, а таксама пазнаёміцца з відэа- і музычнымі інтэрпрэтацыямі асобных вершаў.
Кніга будзе цікавая ўсім аматарам сучаснай беларускай паэзіі.
Добавить комментарий