У кнізе Васіля Гурскага «Цяжкая дарога» апісваюцца падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі, якая крывавым крылом апякла лёсы не толькі дарослых, але і дзяцей. Хлопчыкі і дзяўчынкі дапамагалі бацькам ваяваць з акупантамі, здабываючы звесткі для народных мсціўцаў, іх паспяховых баявых аперацый.
Барацьба вялася ў вёсках і гарадах, на чыгунках і лясных дарогах. Многія юныя патрыёты станавіліся сувязнымі, партызанамі атрадаў, са зброяй у руках знішчалі гітлераўцаў.
Усе нарысы дакументальныя, героі — дзеці мужнай Беларусі. Iх подзвігі не забудуцца, а са старонак гэтай кнігі будуць зіхацець стагоддзямі і зваць нашчадкаў на новыя здзяйсненнi для праслаўлення Бацькаўшчыны.
Добавить комментарий