Новая кніга беларускага паэта Генрыха Тарасевіча «Час вяроўкай не прывяжаш» — гэта тонкі гумар і лёгкая сатыра скрозь прызму філасофскага падыходу да розных смешных і не вельмі жыццёвых сітуацый і чалавечых адносін цягам працы і адпачынку, сяброўства і кахання, разумення надзей і спадзяванняў сучасніка з яго надзённымі клопатамі, праблемамі, стрэсамі і перажываннямі.
Кніга не пакіне абыякавымі тых, хто аддае перавагу сапраўднай паэзіі з флёрам самаіроніі і гумарыстычнага погляду на жыццё, а таксама шануе трапнае беларускае слова.
Добавить комментарий