Сябры, перагарнуўшы першую старонку гэтай кнігі, вы разам з яе аўтарам Станіславам Валодзькам патрапіце ў дзівосны свет, дзе валадарыць дабрыня, а людзі чулыя і спагадлівыя. Вас чакаюць захапляльныя прыгоды, знаёмства з хлопчыкамі і дзяўчынкамі, якія, як і вы, гуляюць, вучацца, займаюцца творчасцю і спортам. А яшчэ яны любяць родную мову, шануюць старэйшых, стараюцца быць смелымі і дружнымі.
Запрашаем да цікавага і пазнавальнага падарожжа па каляровых старонках цудоўнай кнігі!
Літаратура і мастацтва. Крытыка "ЛіМ": Новыя казачныя апавяданні Станіслава Валодзькі «Чароўныя чаравічкі»
Добавить комментарий