Другое выданне зборніка «Белая Жанчына», акрамя ўжо апублікаваных раней апавяданняў, аповесцей і эсэ, складаюць таксама новыя творы.
Містычна-прыгодніцкая аповесць «Белая Жанчына» напісана на выключна новым для беларускай прозы матэрыяле — пра спелеолагаў. Як вядома, гэта людзі, апантаныя даследаваннем пячор. У аснову дэтэктыўнай аповесці «Джэк» і апавядання «Анёлы» пакладзены рэальныя падзеі. Апавяданне «Цана крыві» прысвечана памяці ахвяр трагедыі ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года.
Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.
Добавить комментарий