У новы зборнік Дзмітрыя Пятровіча ўваходзяць аповесці, апавяданні, эсэ, якія раней былі апублікаваны ў часопісах і газетах і атрымалі станоўчую ацэнку крытыкі і чытачоў.
Містычна-прыгодніцкая аповесць «Белая Жанчына» напі-сана на выключна новым для беларускай прозы матэры-яле — пра спелеолагаў. Як вядома, гэта людзі, апантаныядаследаваннем пячор. У аснову дэтэктыўнай аповесці«Джэк» і апавядання «Анёлы» пакладзены рэальныя падзеі.Апавяданне «Цана крыві» прысвечана памяці ахвяр трагедыі ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года.
Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.
Добавить комментарий