У чарговым краязнаўчым даследаванні Васіль Міхайлавіч Дубейка працягвае запаўняць старонкі мінулага роднага краю, пачынаючы з XV да ХХ ст. Чытач пазнаёміцца з гісторыяй маёнткаў Крошын (раней Краш|ын) Баранавіцкага раёна — малой радзімы таленавітага Паўлюка Багрыма — і суседніх ад яго сяліб. Праз лёсы іх уладальнікаў выяў ляюцца новыя факты. Падрабязна разглядаецца пытанне аўтарства знакамітага верша «Зайграй, зайграй, хлопча малы…»
Унікальныя архіўныя матэрыялы, фотаздымкі, дадаткі са шматлікімі інвентарнымі апісаннямі, спісамі жыхароў, генеалогіяй родаў, якія валодалі паселішчамі (Ладзяты, Валовічы, Радзівілы і іншыя), дапаўняюць выданне.
Адрасуецца маладому пакаленню — студэнтам, краязнаўцам, літаратуразнаўцам, даследчыкам багатай мінуўшчыны Беларусі.
Літаратура і мастацтва. Кніжны свет: Крашын энцыклапедычны
Добавить комментарий