Выдавецтвам «Чатыры чвэрці» абвешчаны конкурс да 950-годдзя г. Мінска на лепшы літаратурны твор.
Паспрабаваць свае сілы і творчыя здольнасці прапануецца актыўным, ініцыятыўным і таленавітым асобам.
Чакаем вашых заявак разам з работамі!
Спампаваць заяўку можна тут.
Узрост удзельнікаў: без абмежаванняў.
Мовы: беларуская, руская.
Заяўкі і конкурсныя работы прымаюцца з 25 лістапада 2016 г. па 10 студзеня 2017 г.
Абвяшчэнне пераможцаў конкурсу адбудзецца на ўрачыстым свяце — на ХХІV Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы (люты 2017 года).
На конкурс прымаюцца выключна тыя творы, якія раней не публікаваліся.
Мэты:
Выдавецтва «Чатыры чвэрці» зацікаўлена ў:
- адборы лепшых літаратурных твораў, прысвечаных сталіцы Беларусі;
- г. Мінску, яго гісторыі, людзям, што праслаўляюць гэты горад;
- пашырэнні ведаў пра г. Мінск;
- адкрыцці новых талентаў
- майстроў мастацкага слова Рэспублікі Беларусь і іншых краін;
- азнаямленні чытача з сучаснымі літаратурнымі творамі.
Умовы:
Дапушчальны аб’ём работ удзельнікаў конкурсу:
- у намінацыі «Проза» (апавяданне, эсэ, нарыс) — 4800-5200 знакаў з прабеламі (да трох старонак А4);
- у намінацыі «Паэзія» — 56-60 паэтычных радкоў (да дзвюх старонак А4).
Патрабаванні да афармлення работ: электронны фармат, Word, шрыфт — Times New Roman, кегль — 14 пт, інтэрвал — 1,5; усе палі — па 2 см.
Заяўку да ўдзелу ў конкурсе разам з конкурсным творам (у адным файле), з пазнакай «КОНКУРС» дасылаць на электронны адрас info@4-4.by.
Увага! Заяўкі без пазнакі «КОНКУРС» разглядацца не будуць.
Спампаваць заяўку можна тут.
Склад журы: прафесійныя літаратары, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Пераможцаў чакае выданне твораў у зборніку, які прысвечаны юбілейнай даце — 950-годдзю г. Мінска, правядзенне рэкламнай кампаніі ў падтрымку аўтараў.
Адрас выдавецтва «Чатыры чвэрці»: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 8-215.
Сайт — http://www.4-4.by.
Пытанні па конкурсе дасылаць на e-mail: info@4-4.by.
Каардынатар конкурсу — Марыя Ліпніцкая (+375292032518).




