Ліліяна Анцух: "Папяровая кніга будзе заўсёды"

Стваральніца і дырэктар выдавецтва Ліліяна АНЦУХ у 1996 годзе адной з першых у краіне стала лаўрэатам прэміі «За духоўнае адраджэнне», сярод яе высокіх узнагарод — медаль Францыска Скарыны.

— Ліліяна Фёдараўна, ці складана прытрымлівацца абранай стратэгіі?
— Каб адказаць на гэта пытанне, трэба азірнуцца назад. Мне пашчасціла стаць сведкам і ўдзельнікам адраджэння духоўнага жыцця ў Беларусі, ствараць разам з іншымі першыя праваслаўныя кнігі. Адраджалася вера, духоўная памяць народа, разбураная атэізмам. Хіба можна было спакусіцца іншымі каштоўнасцямі? Выдавецтва «Чатыры чвэрці» з’явілася ў 1993 годзе, калі шматлікія новаспечаныя выдаўцы імкнуліся толькі зарабіць, запаўняючы рынак пустым чытвом. Менавіта ў гэты час пачала выходзіць серыя «Нашы духоўныя каштоўнасці». У вялікафарматных альбомах на высакаякаснай мелаванай паперы былі прадстаўлены праваслаўныя святы з абразамі работы беларускіх іканапісцаў, праваслаўнае дойлідства, манастыры і нашы праваслаўныя святыя. Мне давялося больш за 15 гадоў працаваць побач з Мітрапалітам Філарэтам, з царкоўнымі гісторыкамі, тэолагамі, святарамі. Выдавецтва дзейнічала тады не тое каб насуперак трэнду на атрыманне прыбытку, яно проста ішло сваёй уласнай дарогай. Як мы выстаялі? З вышыні сённяшніх гадоў пераканана: дзякуючы Божай дапамозе.

— Як лічыце, чаму ў сферы кнігавыдання няшмат жанчын-кіраўнікоў?
— Не толькі ў кнігавыданні — у многіх сферах жанчын на кіруючых пасадах менш, чым мужчын. Азіраючыся на «ліхія» 90-я, часта задумваюся: ці рызыкнула б я зноў у такі складаны час стаць ля руля? Не ведаю. А тады — проста крочыла наперад па сваёй дарозе, і сысці з яе не выпадала, бо адказнасць была найвышэйшая. Адзін праект пераходзіў у наступны, і было вялікае жаданне ствараць... І цяпер любімая праца дае імпульс ісці наперад. Ты прачынаешся, у цябе багата планаў, стол завалены рукапісамі. А галоўнае, ёсць калектыў, супрацоўнікі — тыя, на каго можна абаперціся. А жанчын-кіраўнікоў становіцца ўсё больш, у тым ліку ў кнігавыданні. Захапляюся, напрыклад, творчай працай расійскага выдаўца Алены Шубінай.

Працяг...

Часопіс "Алеся", люты 2022 г.

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и абзацы переносятся автоматически.