У новы зборнік Дзмітрыя Пятровіча ўваходзяць аповесці, апавяданні, эсэ, якія раней былі апублікаваны ў часопісах і газетах і атрымалі станоўчую ацэнку крытыкі і чытачоў. Містычна-прыгодніцкая аповесць "Белая Жанчына” напісана на выключна новым для беларускай прозы матэрыяле – пра спелеолагаў. Як вядома, гэта людзі, апантаныя даследаваннем пячор. У аснову дэтэктыўнай аповесці "Джэк” і апавядання "Анёлы” пакладзены рэальныя падзеі. Апавяданне "Цана крыві” прысвечана памяці ахвяр трагедыі ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года. Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.
176 с., обл. мягк. 2012 год 42 000 руб. в наличии |