Запрашаем на мерапрыемства “Без учора не будзе заўтра…”, прысвечанае прэзентацыі кнігі Навума Гальпяровіча “Час лістападу”

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае 30 студзеня 2018 а 17-й гадзіне на мерапрыемства “Без учора не будзе заўтра…”, якое адбудзецца у Доме Дружбы.

Шматграннасць творчай асобы Навума Гальпяровіча выяўляецца ў яго штодзённай дзейнасці. Кіраўнік міжнароднага радыё “Беларусь”, журналіст, паэт, празаік , публіцыст , аўтар і вядучы папулярных радыёпраграм, шматлікіх кніжак, што выходзілі ў выдавецтвах краіны... І ўся гэтая разнастайная дзейнасць прасякнута высокім пачуццём любові да бацькоўскай зямлі, да роднага Полацка, да беларускага слова.

У гэтую кнігу аўтар уключыў як ранейшыя творы, так і тыя, што напісаны ў нядаўні час. У вершах шмат алюзiй — не толькi лiтаратурных, многiя вобразы звязаныя з музыкай, з выяўленчым мастацтвам — нiбыта паэт адказвае на пытаннi пра свае прыхiльнасцi. Кніга – своеасаблівая духоўная аўтабіяграфія, паэтычная справаздача аб зробленым у беларускай літаратуры за палову стагоддзя.

Кніга зацікавіць многіх: даследчыкаў творчасці аўтара, яго шматлікіх прыхільнікаў, а таксама тых, хто хоча бліжэй пазнаёміцца з асобай аднаго з найбольш яркіх прадстаўнікоў выдатных дзеячаў беларускай культуры.

У вечарыне возьмуць удзел Ліліяна Анцух, Пятро Васючэнка, Анатоль Бутэвіч, Галіна Шаблінская, прыхільнікі творчасці Навума Якаўлевіча і іншыя.

Уваход вольны.

Месца правядзення: Дом Дружбы (вул. Захарава, 28)
Кантактны тэлефон: 334-56-21
Куратар мерапрыемства: вядучы навуковы супрацоўнік Вольга Шаўчэнка

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и абзацы переносятся автоматически.