Дзень роднай мовы

      21 лютага 2019 г. дырэктар выдавецтва “Чатыры чвэрці” Анцух Ліліяна Фёдараўна была запрошана прыняць ўдзел у святкаванні Міжнароднага дня роднай мовы, прысвечанага 25-годдзю прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, арганізаванага Міністэрствам замежных спраў сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

      Праграма сустрэчы складалася з чытання прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Беларусі, урыўкаў Канстытуцый (Асноўных Законаў) сваіх краін, знаёмства з выстаўкай Канстытуцый (Асноўных Законаў) розных краін з фондаў бібліятэкі, а таксама экскурсіі ў музей кнігі па выстаўцы “Маніхфэст” Рэспублікі”, прымеркаванай да 100-годдзя абвяшчэння БССР.

      У мерапрыемстве узяў ўдзел Міністр замежных спраў, Старшыня Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА Уладзімір Макей. Прысутнічалі члены Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА, дзеячы культуры Беларусі, прадстаўнікі міжнародных арганізацый, СМІ.

Фотаздымкі Яўгенія і Кацярыны Памыткіных

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и абзацы переносятся автоматически.