Беларускія пісьменнікі завіталі ў госці да «Амкадора»

Беларускія пісьменнікі завіталі ў госці да «Амкадора»

4 красавіка ў ААТ «АМКАДОР» – кіруючая кампанія холдынгу» прайшла творчая сустрэча з пісьменнікамі-гумарыстамі і супрацоўнікамі выдавецтва« Чатыры чвэрці », якое ўжо больш за 23 гады працуе ў сферы культуры, навукі і адукацыі Беларусі.

Мерапрыемства, прысвечанае Дню смеху, з нагоды якога адбылася прэзентацыя серыі кніг выдавецтва «Несур'ёзна пра сур'ёзнае», на самой справе стала сапраўдным святам беларускай культуры. У ім прынялі ўдзел адны з самых вядомых літаратараў нашай краіны. Кожнаму, хто хоць крыху знаёмы з творчасцю членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, канешне, пра многае гавораць імёны гасцей «Амкадора» – Анатоля ЗэкаваАляксандра ЖукоўскагаРэгіны РэўтовічМіколы ШабовічаМіколы МаляўкіКазіміра КамейшыУладзіміра ЦанунінаУладзіміра НавумовічаВасіля НайдзінаЯўгена Хвалея. Іх творы займаюць годнае месца на кніжных паліцах сярод любімых твораў беларускай славеснасці. Яшчэ адзін ганаровы госць калектыву прадпрыемства – вядомы мастак Валянцін Губараў, карціны якога выкарысталі ў выдавецтве для мастацкага афармлення серыі кніг «Несур'ёзна пра сур'ёзнае». Гэта дазволіла зрабіць кнігі серыі ўзорам не толькі літаратуры высокага класа, але і шэдэўрам выяўленчага мастацтва.

Аўтары парадавалі прысутных чытаннем сваіх твораў – гумарэсак, эпіграм, замалёвак, пародый. У зале гучала чыстае, вобразнае беларускае маўленне, кожны радок быў прасякнуты паэтычным талентам і шчодра аздоблены жывым народным гумарам. І, напэўна, думалася прысутным: наколькі ж блізкая культура роднай зямлі і наколькі ўдзячная родная мова яе носьбітам, калі яе выкарыстоўваюць не ў якасці зброі, а дыхаюць ёю, нібы паветрам Бацькаўшчыны.

Але ў зале гучала не толькі беларуская мова, але і беларуская музыка. А якой жа якасці! Разам з супрацоўнікамі выдавецтва і майстрамі слова на «АМКАДОР» прыехаў і фальклорны ансамбль Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў «Баламуты», удзельнікі якога пад кіраўніцтвам Канстанціна Святаслававіча Трамбіцкага паказалі не толькі высокі клас ігры на народных інструментах, але і проста зайздросны ўзровень выканальніцкага запалу і куражу! І гэта ж пакуль усяго толькі студэнты, а што будзе, калі яны выйдуць на вялікую сцэну ўжо сталымі, вопытнымі майстрамі...

Сустрэча завадчан з прадстаўнікамі выдавецтва «Чатыры чвэрці» адбылася чацвёртага красавіка (4.4), і гэта супадзенне, на думку намесніка генеральнага дырэктара па кадрах, ідэалагічнай рабоце і сацыяльных пытаннях ААТ «АМКАДОР» – кіруючая кампанія холдынгу» Таццяны Васільеўны Міхеевай, сімвалічнае.

Дырэктар і галоўны рэдактар выдавецтва «Чатыры чвэрці» Ліліяна Анцух падзякавала ўсім прысутным за цёплы, сардэчны прыём і выказала ўпэўненасць, што на гэтым супадзенні не сканчаюцца. Работнікі вядучага машынабудаўнічага прадпрыемства краіны і дзеячы мастацтваў супадаюць у галоўным – у любові да роднай зямлі і роднай культуры. І тое, што ў пісьменнікаў і музыкаў ёсць такая шырокая і ўдзячная аўдыторыя, – падмурак нашага адзінства і светлай будучыні.

Па матэрыяле прэс-службы «Амкадор»: http://amkodor.by/press_room/news/novosti_2017_goda/belaruskiya_pismenniki_zavitali_/

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и абзацы переносятся автоматически.