«Зорны россып» – трэці агульнагарадскі калектыўны зборнік літаратурнай творчасці і выяўленчага мастацтва юных жыхароў горада Заслаўя. Два папярэднія зборнікі пад назвамі «Струмені заслаўскай крынічкі» і «Нашчадкі Рагнеды» былі выдадзены, адпаведна, у 2016 і 2017 гадах.
У прадстаўлены зборнік увайшлі вершы, казкі, эсэ, замалёўкі і іншыя літаратурныя творы вучняў трох сярэдніх навучальных устаноў горада. Выхаванцы мастацкага аддзялення Заслаўскай дзіцячай школы мастацтваў упрыгожылі творы аўтараў каляровымі ілюстрацыямі.
Кніга выдадзена ў гонар Года малой радзімы.
Добавить комментарий