Жыццёвыя запаветы

Категория: 
Год: 
2017
ISBN: 
978-985-581-111-5
Объем: 
170 стр.
Размер: 
14.5x20.0 см
Переплет: 
мягкий
твердый
Статус: 
Нет в наличии

Тэматычны абсяг новай кніжкі Івана Ярашэвіча можна сцісла пазначыць так: жыццёвыя мары, жыццёвыя здзяйсненні, жыццёвыя запаветы. Аўтар не атаясамлівае сябе з лірычным героем, не яму давярае свае дум кі і пачуцці, а гаворыць ад свайго імя – адкрыта і проста, з дакументаль най дакладнасцю. У паэтычных маналогах, вершах і песнях славіць дарагія сэрцу мясціны, дзе нарадзіўся, вучыўся, працаваў у маладыя і сталыя гады. Ён вяртаецца ў мінулае – да продкаў, блізкіх і далёкіх, з удзячнасцю за духоўную спадчыну, заглядвае ў будучае – з трывогай і адказнасцю за лёс дзяцей і ўнукаў. З пражытага і перажытага робіць выснову – годнае чалавечае крэда да сябе і сваіх нашчадкаў: «Ад цябе людзям – падтрымка і ўвага, ад іх табе – любоў і павага». Вершы грамадскага гучання, патрыятычныя і прыперчаныя сатырай, мяжуюць з вершамі лірычнымі – на паэтычнай хвалі. Асобныя з іх лёгка кладуцца на голас і, акрыленыя музыкай, сталі песнямі. Кніга «Жыццёвыя запаве-ты» – шчырая споведзь аўтара перад дарагімі яму людзьмі, перад Богам.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и абзацы переносятся автоматически.