Восеньскi салон з Белгазпрамбанкам

Год: 
2015
ISBN: 
978-985-581-001-9
Объем: 
208 стр.
Размер: 
29.0x20.5 см
Переплет: 
мягкий
Язык: 
Русский
Белорусский
Английский
Статус: 
Нет в наличии

Ад імя шматлікага калектыву ГА «Беларускі саюз мастакоў» я з вялікай прыемнасцю шчыра вітаю мастацкі праект «Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам» і выданне каталога гэтай яскравай імпрэзы.

Новая арт-ініцыятыва, запачаткаваная паслядоўнымі рупліўцамі нацыянальнай мастацкай спадчыны, з’яўляецца дужа яскравым сведчаннем пільнага клопату гэтай паважанай установы пра перспектывы развіцця нашага нацыянальнага мастацтва як неад’емнага складніка агульнаеўрапейскага культурнага кантэксту.

Творчы даробак маладых беларускіх мастакоў, гэтак дыхтоўна падтрыманы бізнесовай элітай, пакідае абгрунтаваныя спадзяванні на вялікі плён, які ў наступнасці, спадзяюся, стане гонарам нашай нацыі. Дык няхай жа гэтыя надзеі спраўдзяцца.

Шчыра радуючыся прыгожай і годнай падзеі, выказваю асабістую падзяку кіраўніцтву Белгазпрамбанка ды ўсім добрым людзям, хто спрычыніўся да арганізацыі і здзяйснення гэтага праекта.

 

З павагаю,

Прэзідэнт Міжнароднай

канфедэрацыі саюзаў мастакоў,

Старшыня грамадскага аб’яднання

«Беларускі саюз мастакоў» Р. С. Сітніца

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и абзацы переносятся автоматически.