Успаміны, роздум, меркаванні, ацэнкі, асабістая прысутнасць — складнікі любых прамінулых і бягучых грамадскіх працэсаў, жыццёвых з’яў. Заўважанае пісьменнікам, перажытае ім самім кладзецца на паперу і, сягаючы праз межы памяці, становіцца аб’ектам ці то лёгкага гумару, ці то з’едлівай сатыры, праўда, калі-нікалі і горыччу няспраўджаных надзей.
Пра гэта і сведчаць сатырычныя апавяданні, памфлеты, фельетоны, гумарэскі, байкі, жарты беларускага пісьменніка Савелія Паўлава, кнiга якога адкрывае серыю «Несур’ёзна пра сур’ёзнае».
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў з пачуццём гумару.
Добавить комментарий