Кніга «Сустрэнемся на стадыёне» складаецца з твораў розных жанраў, ад кароткіх форм і да больш сур’ёзных апавяданняў, але ўсё гэта — гумар, сатыра, а значыць, жарты і смех.
У здаровым целе — здаровы дух! Узгадаем гэты дэвіз-заклік. Не будзем забывацца і на тое, што бескампрамісная барацьба, напружанне, змаганне да апошніх сіл у выніку прыносяць пераможцам задавальненне, не гаворачы ўжо пра сапраўдныя дасягненні і слёзы радасці ад перамог. І добры настрой не пакіне нас — спартсменаў, балельшчыкаў — у любое надвор’е. Не сапсуюць яго ні дождж, ні снег, ні вецер. Мы — загартаваныя. Бо маем прамое дачыненне да Яго Вялікасці Спорту.
Сустрэнемся на стадыёне, шаноўнае спадарства!
Літаратура і мастацтва. Крытыка "ЛіМ": Прабежкі з гумарам
Добавить комментарий