Спавядайся, восень…

Категория: 
Год: 
2017
ISBN: 
978-985-581-085-9
Объем: 
152 стр.
Размер: 
14.5x20.0 см
Переплет: 
мягкий
Язык: 
Белорусский
Статус: 
Нет в наличии

Кожны паэт у пэўным сэнсе спавядальны – ці гэта думкі пра радзіму, вялікую і малую, ці гэта ацэнка сваіх учынкаў і спраў, ці нешта зусім- зусім асабістае, патаемнае… Вершы – увасабленне ўсяго таго пасродкам слова, шчырага, цёплага, прыгожага, роднага. Надзея Салодкая са сваім беларускім словам і родным краем – непарыўнае цэлае. І гэта ўжо прызнана шматлікімі прыхільнікамі яе творчасці.

У любога чалавека некалі надыходзіць час падвядзення вынікаў, у тым ліку і ў асобы творчай. Вершы пішуцца, ліюцца, потым ім робіцца цеснавата ў рытмічна-рыфмічным надзеле, словы зрываюцца ў нязму-шаны паток празаічны.

Пад вокладкай гэтай кнігі сабраны вершы, эсэ, замалёўкі, згадкі-роздумы таленавітай пісьменніцы, сапраўднага патрыёта не толькі сваёй сённяшняй малой радзімы — старажытнай Полацкай зямлі, але і ўсёй Беларусі.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и абзацы переносятся автоматически.