Напачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя Уладзімір Ермалаеў выступіў у жанры сатыры і гумару і адразу быў прыхільна сустрэты чытачом. Выдадзена пять зборнікаў гумару, сатыры, літаратурных пародый. Усе яны даўно сталі бібліяграфічнай рэдкасцю.
У новую кнігу ўвайшлі творы, частка з якіх напісана апошнім часам, іншыя друкаваліся ў папярэдніх выданнях. Вершы паэта вызначаюцца сацыяльнай завостранасцю, тонкім гумарам, сур’ёзнай заглыбленасцю ў рэаліі сённяшняга жыцця. Аўтарская манера характарызуецца да сціпна с цю, трапнасцю і высокай культурай радка.
Добавить комментарий