Астранамічную з’яву «парад планет» сучасныя даведачныя выданні тлумачаць як «уяўнае збліжэнне планет па прамяні зроку. Бачна з Зямлі, калі здаецца, што большасць планет знаходзяцца блізка адна ад адной».
Планетарны свет паэзіі Генадзя Пашкова шматаблічны, шматфарбны і шматгучны. Сама Зямля ва ўяўленні паэта — агромністы Сусвет, што збліжае планеты людскіх душ у жыццёвых праявах.
Вялікае бачыцца ў малым, а малое ў вялікім — такой формулы спасціжэння жыцця і яго адлюстравання прытрымліваецца аўтар.
Унікальнасць кнігі «Парад планет» у тым, што ў ёй сабраны пераклады на рускую мову, якiм, як і арыгінальным вершам, уласцівы філасафічнасць, пранізліва тонкі лірызм, яркая вобразнасць, сакавітасць моўных сродкаў. Чытач кнігі можа параўнаць, як розныя перакладчыкі — таксама таленавітыя паэты — успрынялі паэтычна-вобразную споведзь літаратурнага пабраціма і перадалі яе ўласным голасам.
СМИ о книге:
Официальный сайт Постоянного Комитета Союзного государства
Добавить комментарий