Паляўнічая паэма

Категория: 
Год: 
2023
ISBN: 
978-985-581-596-0
Объем: 
188
Размер: 
16.5x23.5 см
Переплет: 
твердый
Язык: 
Русский
Белорусский
Статус: 
Нет в наличии

Можна ўпэўнена сцвярджаць, што да гэтага часу ні ў рускай, ні ў беларускай паэзіі, акрамя «Песні пра зубра» Міколы Гусоўскага, падобнага твора не было. Новая паэма Фёдара Гурыновіча, напісаная на дзвюх мовах, — гэта гімн не толькі паляванню, але і нашай беларускай прыродзе.

Нагадаем, што больш за 55 гадоў прайшло з таго часу, калі аўтара паэмы прынялі ў Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў, да таго ж ён ганаровы сябра гэтага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання. Паляванне і любоў да прыроды — ці ж не парадокс? Менавіта пра тое, што ніхто, як паляўнічы, так не любіць і не беражэ прыроду, расказвае творца ў сваёй новай кнізе «Паляўнічая паэма». Напоўненая яркімі вобразамі, вясёлкавымі колерамі ўсіх пор года, галасамі звяроў і птушак, яна чытаецца на адным дыханні і нікога не пакіне раўнадушным.

Кніга Фёдара Гурыновіча, аформленая цудоўнымі акварэлямі, — выдатны падарунак не толькі паляўнічым, але і ўсім аматарам прыроды.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и абзацы переносятся автоматически.