«Нашчадкі Рагнеды» – другі калектыўны зборнік літаратурнай творчасці і выяўленчага мастацтва юных жыхароў горада Заслаўя. Першы – пад назвай «Струмені заслаўскай крынічкі» – выйшаў у 2016 годзе.
У дадзены зборнік увайшлі вершы, казкі, эсэ, замалёўкі і іншыя літаратурныя творы вучняў трох сярэдніх навучальных устаноў горада і ўдзельнікаў дзіцячага літаратурнага клуба «Ізяслаўцы», які працуе пры ДУА «Заслаўская гімназія». А выхаванцы мастацкага аддзялення Заслаўскай дзіцячай школы мастацтваў упрыгожылі гэтыя творы цудоўнымі малюнкамі.
Добавить комментарий