Мядоцкая «Берагіня» ў прасторы і часе

Год: 
2021
ISBN: 
978-985-581-073-6
Объем: 
101 стр.
Размер: 
20.0x20.0 см
Переплет: 
твердый
Язык: 
Белорусский
Английский
Статус: 
Нет в наличии

Кніга-альбом «Мядоцкая «Берагіня» ў прасторы і часе» прысвечана творчасці вядомага ў Беларусі і за яе межамі заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага гурту «Берагіня» Мётчанскай адукацыйнай уставы Барысаўскага раёна Мінскай вобласці, які даў штуршок да нараджэння ў нашай краіне нацыянальнага фальклорнага руху «Берагіня».

На старонках выдання ў сціслай форме раскрываецца змест творчай дзейнасці ў вясковым асяроддзі фальклорнага дзіцячага гурту, скіраванага на засваенне і папулярызацыю руральнай культуры ў яе разнастайных лакальных традыцыйных мастацкіх праяўленнях.

Кніга будзе карысна ўсім, хто цікавіцца гісторыяй нацыянальнай мастацкай культуры, функцыянаваннем традыцыйных відаў і жанраў народнай спадчыны беларусаў, этнавыхаваннем асобы ў сучасных умовах.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и абзацы переносятся автоматически.