З жартаў пра сябе смяецца не кожны. А вось калі ўзгадаць нешта вясёленькае ці пакпіць з суседа, калегі ці свайго начальніка — зусім іншая гісторыя. Узгадаць цешчу, родную жонку, а заадно і чужую, многія лічаць святой справай. Але няхай усіх палечыць смех. Ён — найлепшы лекар, падаўжае чалавеку жыццё. Гэта амаль даказалі вучоныя. Але і без доказаў зразумела: ну якое гэта жыццё без усмешкі, якая праца можа быць без настрою!
Філосаф Сенэка ў свой час раіў: «Вучыся весялiцца!»
Літаратура і мастацтва. Крытыка "ЛіМ": «Простыя словы, простыя рэчы», і чаму з іх трэба смяяцца?
Добавить комментарий