БЕЛАРУСКАЯ МЕЛОДЫЯ. Творы беларускiх кампазiтараў XX стагоддзя для флейты (кларнета) i фартэпiяна

Категория: 
Год: 
2016
ISBN: 
978-985-581-057-6
Объем: 
64 стр.
Размер: 
20.5x29.0 см
Переплет: 
мягкий
Язык: 
Белорусский
Английский
Статус: 
Нет в наличии

У зборнік «Беларуская мелодыя» ўвайшлі малавядомыя творы беларускіх кампазітараў ХХ стагоддзя, якія рэдка выконваюцца. Калі некаторыя сачыненні Юрыя Семянякі, Яўгена Глебава, Уладзіміра Солтана больш ці менш знаёмыя шырокай грамадскасці, дык п’есы Аляксея Туранкова, Самуіла Палонскага вядомыя толькі вузкаму колу спецыялістаў і дру­куюцца ўпершыню. Мэта дадзенага выдання —  папулярызацыя ў нашай краіне і за яе межамі выдатнай беларускай музыкі, да якой, без сумневу, належыць і творчасць тых аўтараў, чые імёны несправядліва забытыя.

Пры складанні зборніка былі выкарыстаны не толькі раней выдадзеныя творы, знойдзеныя ў бібліятэчных фондах, але і нотныя матэрыялы з Беларускага дзяржаўнага архіва­-музея літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ), а таксама з асабістых архіваў кампазітараў.

У выданні прадстаўлены рознахарактарныя творы рознай ступені складанасці. У арыгінале гэтыя п’есы напісаны для разнастайных інструментальных груп: скрыпкі, трубы, фартэпіяна, аркестра. Іх пералажэнні для флейты (кларнета) з фартэпіяна былі зроблены складальнікам.

Зборнік прызначаны для навучэнцаў пачатковага і сярэдняга звёнаў: дзіцячых музычных школ мастацтваў, профільных каледжаў.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и абзацы переносятся автоматически.