Беланоч

Автор: 
Категория: 
Год: 
2017
ISBN: 
978-985-581-131-3
Объем: 
64 стр.
Размер: 
20.0x20.0 см
Переплет: 
мягкий
Язык: 
Русский
Статус: 
Нет в наличии

Беланоч — гэта вобразнае перажыванне сябе, плён сімвалічнага самаатаяснення. Беланоч увасабляе дваістасць прыроды чалавека — жанчыны — і ёсць вобразам настолькі ж архетыпічным, наколькі і глыбока асабістым. Ноч — цёмная, інертная стыхія,  звязаная з абшарам бессвядомага развою, пачуццёвым, містычным асэнсаваннем унутранага і навакольнага. Ноч — глыбіня пагружэння ў сябе, засяроджанне і згушчэнне ўнутранай моцы. Цемра паказвае тое, што хаваецца ў асляпленні дзённым святлом: страх, боль, разбурэнне, смерць. Хто не  баіцца ісці ў Ноч, той выходзіць з яе ачышчаны смяротным агнём, які штодня дае новае жыццё. Дзень зараджаецца ва ўлонні Ночы, яна — святая, апранутая ў белае ўбранне. Яна забівае, але так, каб даць магчымасць нараджэння. Яна — не чорная  дзірка, не прарэх у быцці, а бяздонны калодзеж, з якога шторанак вынырае сонца; белая цямрэча, якая дорыць яснавідучасць; Вялікая Маці і Вялікая Разбуральніца. Яна выхоўвае строгасцю і холадам і ахінае бязмерным цяплом, штоноч узыходзячы на неба белым свяцілам — прадвесцем новага святла.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и абзацы переносятся автоматически.